Памятник воинам-интернационалистам, Глубокое

Памятник воинам-интернационалистам, Глубокое

Памятник воинам-интернационалистам. Расположен в парке победы города Глубокое. Дата открытия 16.09.2000г. Скульптор, архитектор Жбанов В.И., Козел А.И.

Капшуль, А. Памяць патрэбна не мёртвым. Памяць патрэбна жывым / А. Капшуль //
Глыбоцкі веснік. — 2000. — 27 верас. — С. 2.

ПАМЯЦЬ ПАТРЭБНА НЕ МЁРТВЫМ. ПАМЯЦЬ ПАТРЭБНА ЖЫВЫМ
16 верасня ў нашым горадзе адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка воінам-інтэрнацыяналістам, які ўстаноўлены ў парку Перамогі. У гэты дзенъ роўна 11 год i 7 месяцаў назад з Афганістана былі выведзены апошнія воінскія часці. І для соцен беларускіх сем’яў скончыўся жах той страшной вайны. Многія знайшлі, нарэшце, душэўны спакой. А нехта, так і не дачакаўся сваіх сыноў, братоў і мужоў. Не мінуў гэты боль i жыхароў Глыбоцкага раёна. Пяцёра наших землякоу загінулі, выконваючы воінскі абавязак у Афганістане. Першае паведамленне аб смерці Аляксандра Дзехцярова прыйшло 20 год назад у вёску Перадолы. Праз два гады бяда не абышла сям’ю Сандзюкоў з вёскі Стуканы – загінуў Леанід. А неўзабаве прыйшлі пахаронкі ў вёску Завулак і ў Глыбокае. Родныя аплаківалі Аляксандра Чаронку і Дзмітрыя Батуру. Апошняе паведамленне аб смерці нашага земляка Рамана Мацеюна, ураджэнца Карабоўскага сельсавета, датавана кастрычнікам 1987 года. Усе загінуўшыя пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «Чырвонай Зоркі». Былыя воіны-інтэрнацыяналісты, а іх пражывае ў раёне 121 чалавек, у дзень адкрыцця помніка ў дзесятай гадзіне раніцы сабраліся ў зале пасяджэнняў Дома Саветаў. Да ix далучыліся родныя тых воінаў, чыё жыццё абарвалася на чужыне. На сустрэчу прыбылі: старшыня рэспубліканскага Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане С. М. Гаварушкін, старшыня абласной арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане А. Б. Гудкоў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальянага сходу Рэспублікі Беларусь В. П. Хрол, аўтар помніка, скульптар У. І. Жбанаў i яго сааўтар А. Л. Козел, работнікі райвыканкама на чале з яго старшынёй М. М. Кандзерскім. З уступным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама М. Л. Чарапкoўcкi. Ён гаварыў пра тое, што Глыбоччына свята захоўвае памяць пра тых сваіх землякоў, якіх сёння няма з намі побач. Воінаў-інтэрнацыяналістаў вітаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В. П. Хрол. Ён выканаў ганаровую мiciю – ўручыў прысутным юбілейныя медалі «55 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне». Гэтую ўзнагароду атрымалі i родныя загінуўшых воінаў-афганцаў. Слова ад воінаў-інтэрнацыяналістаў узяў І. У. Федаровіч. Ад сябе асабіста i ад імя свaix сяброў-афганцаў ён падзякваў кіраўніцтву раёна за ўвагу i клопат, якімі не абдзелены воіны-інтэрнацыяналісты. Затым дзеянне пеpaнеслася на месца правядзення ўрачыстасці. Прыгожай калонай, пад гукі духавога аркестра рушылі яе ўдзельнікі ў парк Перамогі. Ля помніка ў ганаровай варце застылі воіны, а ўздоўж дарожкi – дзяўчаты ў жалобных хусцінах з запаленымі свечкамі ўвасаблялі смутак, жалобу i боль. Ля падножжа помнiка на мармуровай дошцы надпіс: «Светлай памяці землякоў-глыбачан воінаў-інтэрнацыяналістаў, загінуўшых у імя Айчыны». Вядучы паступова набліжае самы хвалюючы момант, даючы слона арганізатарам урачыстасці, гасцям. I першым да мікрафона падыходзіь намеснік старшыні райвыканкама М. П. Чарапкоўскі. Ён дзячыць yciм, хто дапамог наблізіць гэты дзiўны дзень: аўтару i сааўтару помніка, будаўнікам ПМК-49 i, у прыватнасці, яго начальніку В. Л. Якубёнку, тым, хто падтрымліваў фінансава i маральна. Аб мужнасці i гepaiзме cвaix землякоў, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку, аб лёсах воінаў-інтэрнацыяналістаў i аб тым, што Афганістан, нягледзячы на час, па-ранейшаму трывожыць іх душы, гаварыў старшыня райвыканкама М. М. Кандзерскі. Пасля таго як была перарэзана чырвоная стужка, салдаты тройчы далі залп. Зноў і зноў да мікрафона сталі падыходзіць тыя, для каго тэма афганскай вайны болем адгукаецця у сэрцы. Слова меў Станіслаў Гаварушкін i скульптар, у мінулым афганец, Уладзімір Жбанаў, старшыня раённага Савета ветэранаў вайны ў Афганістане А. П. Ждановіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В. П. Хрол, брат загінуўшага Рамана Мацеюна – Артур Іосіфавіч Мацяюн, які праз тры месяцы пасля смерці брата сам аказаўся ў Афганістане. Хвіліна маўчання, па заканчэнні якой народная акадэмічная капэла гарадскога Дома культуры выканала малітву, адбылося асвячэнне помніка. Урачыстасць усхвалявала многіх прысутных. Людзі не саромеліся слёз, а да падножжа скульптуры клалiся жывыя кветкі. Апошнімі сваю пашану аддалі вайскоўцы. Яны, прыгожа чаканячы крок, прайшлі строем ля помніка.
А. Капшуль